Вадим Давыдов (gabblgob) wrote,
Вадим Давыдов
gabblgob

крывавы польскі прыжым

Оригинал взят у datcanin в крывавы польскі прыжым
Як і абяцаў. Пачну з невялікага ўступу... “Улады буржуазна-памешчыцкай Польшчы ператварылi далучаныя тэрыторыi ў cвой сыравiнны прыдатак. З Польшчы ў Заходнюю Беларусь завозiлiся прамысловыя тавары, якiя прадавалiся па высокiх цэнах, а за бясцэнак скуплялiся сельскагаспадарчыя прадукты і сыравiна. Сяляне плацiлi грашовыя падаткi, адбывалi розныя павiннасцi, якiх наогул не было на ўласна польскай тэрыторыi (напрыклад, шарваркi – работы па рамонце і падтрыманнi ў добрым стане дарог)...”  Гэтак пра гісторыю нашага краю ў складзе міжваеннай Польшчы пішуць саўковыя й нацыяналістычныя беларускія гісторыкі. Гёбельс усьцешаны, натуральна, бо яго верныя сыны працягваюць справу свайго вялікага пачынальніка. Што гэта за “шматлiкiя падаткi”, канешне “гісторыкі” забываюць напісаць, бо тых “страшных” польскіх падаткаў для сялян было ўсяго... два (!), якія ўласна былі й пералічаны: зямельны й шараваркі. Апошнія сапраўды былі пэўнай інавацыяй для Заходняе Беларусі, але аб усім па-парадку.

Дадзім яшчэ слова таварышам беларускім Гёбельсам-Сталіным: “Несправядлiвымi былi і зямельныя падаткi. Яны служылi на карысць памешчыкаў і буйных землеўладальнiкаў. Так, для гаспадаркi з надзелам да 5 га стаўка падатку за 1 га складала 2,38 злотага, а калi ўладальнiк меў больш за 2 тысячы га, то плата за 1 га была ў 2 разы меншай – толькi 1,01 злотага.” То бок крывавы польскі прыжым усяляк заахвочваў набыцьцё зямлі й стварэньне канкурэнтаздольных фэрмэрскіх гаспадарак, а-я-яй. Памер зямельнага падатку (які плаціўся двойчы на год, як і іншыя сялянскія падаткі ў Польшчы) параўнайце самі: згадаем кошт знакамітае семакоўскае курыцы.)) Мой прадзед з Ваўкавышчыны, пра якога тут пойдзе гаворка, меў 6 га ворнай зямлі й 0,2 га сенажаці, якія набыў за часы ІІ Рэчыпаспалітае. Ён плаціў такім чынам каля дваццаці злотых за год! Насамрэч мізэрныя грошы проста (за 1 польскі злоты тады давалі менш за 0,2 USD; і так, у вас будзе магчымасьць параўнаць з шчасьлівымі саветамі).

“Зямельная рэформа, якую праводзiлi польскiя ўлады ў 20-30-я гг. прадугледжвала так называемую “камасацыю” або землеўпарадкаванне. Яна была разлічана на захаванне памешчыцкага землеўладання. На аснове Закона аб аграрнай рэформе ад 28 снежня 1925 года, найперш улічваліся інтарэсы памешчыкаў. Зямлю ў іх не адбіралі, а казна купляла частку зямлі, каб потым прадаваць яе невялікімі кавалкамі сялянам.” Як не справядліва! Трэба было абавязкова забраць, абрабаваць, выгнаць, зьнішчыць і расстраляць... “Взять все и поделить”, ах вы мае Шарыкавы. “З нагоды лiквiдацыi церазпалосiцы сялян прымусова перасялялi на хутары... Пераход на хутары дазваляў палепшыць апрацоўку зямлі, падняць прадукцыйнасць гаспадаркі заможных сялян.” Я плачу проста, якія рэпрэсіі, гвалт!

Што такое ўласна гэтая страшная “камасацыя”? Дзяржава за бюджэтныя сродкі выкупіла велізарныя надзелы зямлі й перадала іх ў гмінны (муніцыпальны) фонд , дзе ён разьмяркоўваўся на роўныя надзелы прыкладна 0,24 га й перадаваўся за (першапачаткова) 200 злотых у карыстаньне сялянам. Тут вы бачыце прыклад першае старонкі акту (зрэшты там некалькі папер) перадачы зямлі майму прадзеду Сяргею Лявіцкаму падчас камасацыі.



Сума 217 злотых павінна была выплачвацца як пазыка цягам 41 (!) году. Першапачаткова штогадовая выплата склала 12,6 злотых. Пазьней урад, зважаючы на маёмасныя праблемы многіх сялян у Заходняе Беларусі, пайшоў на беспрэцэдэнтны крок і зьменшыў суму напалову!





То бок у рэзультаце прадзед заплаціў толькі дзесьці 150 злотых (з працэнтамі). Пры гэтым зусім бедныя сяляне маглі скарыстацца больш зручнымі ўмовамі доўгатэрміновага крэдыту (на другім баку пазначаны графы для розных варыянтаў, як бачыце). Такім чынам, да 1938 г. уся пазыка па камасацыі была пагашаная. Вось апошні банкаўскі перавод ад майго прадзеда ў філіял Дзяржаўнага аграрнага банку ў Беластоку.




Канешне гэтай зямлі для дабрабыту вялікае сям’і было мала, але яе цалкам магчыма было набыць, калі шмат працаваць, як мой прадзед. Ён ня быў Ракфэлерам, а працаваў спачатку звычайным лясьнічым (дзесьці да 1930 г.). Гэты маленькі надзел быў яго першы. Потым у 1930 г. ён набыў 1,76 га зямлі за 2.445 злотых, а ў 1933 г. яшчэ 5 га ў маёнтку Белы Гай за 2.250 злотых (або 460 USD).

Дадаткова пабудовы й зямлю можна было застрахаваць ад любога ліха (пажары, катастрофы й інш.). Каштавала гэта адносна шмат (амаль 15 злотых у год), але прадзед заўжды гэта рабіў. Тут прыклад квітка. У мяне ёсьць таксама дамовы аб страхаваньні, калі каму цікава ці раптам спатрэбяцца.





Цяпер пра ня менш “жахлівыя” шараваркі, якія так любяць мусоліць советские. Гэта два (!) дні на год, або прыкладна 2 злотых падатка. Кожныя паў гады гмінай выдавалася вось такая ружовая або памаранчавая кардонная кніжачка, дзе яны й пазначаліся.





Па вялікаму рахунку нават гэты мізэр польская дзяржава ўвяла толькі дзеля катастрафічнага стану інфраструктуры нашых зямель ад царскіх часоў. Не сакрэт, што першыя брукаваныя дарогі зьявіліся ў нашых вёсках толькі за польскім часам, а многія з прыходам саветаў не рамантаваліся дасюль. І ці будуць калі?..

Вось і усе падаткі, якія спаганяла польская дзяржава зь сялян. Была праўда яшчэ дадатковая невялікая плата (звычайна не больша за 1 злоты) у гміну й дзяржаўныя ўстановы, калі патрэбна было зрабіць нейкую адмысловую даведку, некаторыя ўскосныя невялікія падаткі (за буйныя гандлёвыя апэрацыі, напрыклад) і інш., але гэта падаецца нармальная ўнівэрсальная практыка. Бліжэй да 1939 г. у прадчуваньні вайны Польская дзяржава пачала зьвяртацца да грамадзян са зборам сродкаў на ўзбраеньні (мусіць вы чулі пра такія ініцыятывы), таму ў сваю гміну Ізабелін мой прадзед у 1939 г. здаў 3 злотых на супрацьпаветраную абарону. Існаваў таксама адмысловы гмінны зерневы фонд (для дапамогі й на выпадак неўраджаю). Здавалі туды толькі некалькі кіляграм збожжа ў год. Як тут, напрыклад.



Такім чынам, разам агульная сума падаткаў, якія ў год прадзед сплачваў са сваёй досыць вялікай гаспадаркі (6,2 га) не перавышаў 30-50 злотых (або 6-9 USD!). Гэта яшчэ пры той сацыяльнай абароненасьці й палітычных правах, якія мелі грамадзяне ІІ Рэчыпаспалітае ў параўнаньні з савецкімі рабамі. Нават такімі здавалася б банальнымі, як удзел у выбарах, за якімі даглядалі самі сяляне ў сваіх гмінах, як аднойчы мой прадзед.



Гміна - гэта важкі элемэнт мясцовага самакіраваньня, адзіная справядлівая форма адміністратыўнага ўладкаваньня. Саветы спляжылі ўсю ідэю на доўгі час. Нашы дзяды яшчэ ведалі, як гэта працавала. Як можна было супольна шчыраваць дзеля дабрабыту кожнага ўласьніка, як сумленна даглядаць лес (гэта асобная гісторыя), ствараць інфраструктуру, будаваць дарогі, адчыняць і падтрымліваць установы адукацыі. Зараз мы адкінутыя на стагодзьдзі назад...

Анічога гэтага за саветамі не было. Было іншае. Гебельсы ж пішуць наступнае: “З усталяваннем савецкай улады пачаліся палітычныя і сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні. Былым батракам, беззямельным і малазямельным сялянам вёскі было бясплатна перададзена звыш 600 дзесяцiн зямлi, якая належала царкве, памешчыкам і асаднiкам. Па нізкіх цэнах (а самым бедным сялянам і батракамвыдзялялі бясплатна) адпускаліся будаўнічыя матэрыялы і дровы, скасаваны ўсе даўгі сялян польскай дзяржаве.” А на самой справе падаткі ўзьляцелі ў дзесяткі разоў! Калі чэсна, я яшчэ не да канца разабраў усе прадзедавы паперы савецкага часу. Бо іх тысячы, паколькі за кожны год – гэта некалькі дзясяткаў размаітых квіткоў аб здачы “заготовителям” літаральна ўсяго: жыта, пшаніцы, аўса, сена, саломы, шэрсьці, мяса, малака, яек... нават махоркі й ільну! Ніхто не зважаў, што ты гэта ніколі не вырошчваў і не вырабляў, але ты быў абавязаны іх набыць (!) і “здаць”. Вось толькі прыклад – "нарыхтоўшчыкі" садралі з прадзеда 3 цэнтнера жыта за адзін раз...



Калі каму цікавы іншыя квіткі, на ўсё што скраў савецкі акупант, магу таксама сасканаваць. Але канешне хіт – гэта т.зв. сельскагаспадарчы падатак... ці я нават ня ведаю, як яго назваць. Тыя, хто тэрмінова не ўступіў у калагас, як першыя советские, былі павінны плаціць “справядлівы” чынш... у памеры 533 рублёў!





Для даведкі: курс тагачаснага рубля прыкладна = 0,19 USD або 1,1 злоты... То бок за адзін год, бальшавікі садралі з прадзеда ў чатыры (!) разы больш, чым Польская дзяржава давала яму пазыкі на шмат гадоў на выкуп першага надзелу зямлі па камасацыі... А былі яшчэ грашовыя падаткі на жывёлу (нават курэй!), на садовыя дрэвы, кусты (якія дарэчы нельга было нават сьпілаваць!), гаспадарчыя пабудовы... Сума (разам з “нарыхтоўкамі”) атрымоўваецца проста астранамічная, каля 800-900 рублёў (150-170 USD). Ці патрэбны яшчэ нейкія камэнтары? Каму вы, таварышы Гёбельсы, расказваеце казкі пра "ўзровень жыцьця" й добрыя саветы? Колькі можна ілгаць?

Я не ведаю, што тут яшчэ дадаць.

Tags: Белорусский дневник, избранное, интересное, история, экономика, эпоха
Subscribe

  • *16*

    © Сиван Котовский © Сергей Копысский — иллюстрация Зима всё никак не хочет уходить. Цепляется синими пальцами, сыплет снегом, намораживает…

  • *14*

    © Сиван Котовский © Сергей Копысский (иллюстрации) Морок новогодья и связанные с ним затянутые выходные потихоньку отползает, и можно…

  • *13*

    © Сиван Котовский © Сергей Копысский (иллюстрации) Не то, чтобы меня сильно давило обычное зимнее уныние, но уходящий год напоследок дал…

promo gabblgob april 28, 2014 10:07 112
Buy for 100 tokens
Автор: Вадим Давыдов Не мир, но меч Было бы ошибкой полагать, будто Путин не знает, что война нужна отнюдь не игрушечная, вроде пресловутой «малой грузинской», а самая настоящая, опустошительная, кровавая — война, а не манёвры. Далее...
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments